Партнёрам УП "Беллесэкспарт" можа з’яўляцца любое прадпрыемства, рэзідэнт Рэспублікі Беларусь, якое займаецца дрэваапрацоўкай ці нарыхтоўкай драўніны. Пры супрацоўніцтве з УП «Беллесэкспарт», Ваша прадпрыемства будзе мець магчымасць пастаўляць вырабляемую лесапрадукцыю ў краіны Еўрапейскага союза. Таксама, працуючы з намі, вы атрымаеце магчымасці скідкі на набыццё якаснай нямецкай лесасечнай тэхнікі.
УП «Беллесэкспарт» зацікаўлена ў супрацоўніцтве з прадпрыемствамі, якія вырабляюць наступныя віды лесапрадукцыі для рэалізацыі на экспарт:
- Балансы
- Брыкеты паліўныя
- Дровы колатыя
- Вырабы ацыліндраваныя з танкамерных сартыментаў
- Колле драўнянае (гаспадарчае, вінаграднае, габляванае)
- Лесаматэрыялы круглыя
- Піламатэрыялы абразныя (Дошка)
- Піламатэрыялы абразныя для вырабу тары
- Піламатэрыялы прафіліраваныя струганыя ў выглядзе прафіліраванай пагонкі
- Слупы драўляныя габляваныя завостраныя
- Сыравіна драўняная тэхналагічная
- Паліўныя гранулы "Пелеты"
- Дранка тэхналагічная, паліўная
- Іншая прадукцыя ( ягады, мед, елкі навагоднія і г.д.
У выпадку зацікаўленасці прапануем заключыць дамову камісіі і даслаць нам Вашу камерцыйную прапанову. Для заключэння дамовы камісіі тэлефануйце па тэлефоне +375 17 259-18-43 або іншых кантактах. Таксама ніжэй вы можаце скачаць тыпавыя дакументы для работы з намі:
УП «Беллесэскпарт» прапануе разгледзець попыт замежных фірм-пакупнікоў па піламатэрыялах: :
Спецыфікацыі замежных фірм-пакупнікоў па піламатэрыялах
Пры вашай зацікаўленасці вырабляць піламатэрыялы па дадзеных параметрах просім звяртацца ў аддзел ВЭС па телефоне
(017) 259-18-34, rudasova@bellesexport.by - Рудасава Юлія Чаславаўна.