
Прапануем наступныя віды струганых прафіліраваных вырабаў:
– дошка падлогі;
– блок-хаўс;
– абшэўка (хвойных і мяккалісцевых парод);
– дошка тэрасная;
– плінтус.
Дэталі профільныя з драўніны знаходзяць сваё прымяненне ў будаўнічай галіне, а таксама выкарыстоўваюцца на добраўпарадкаванне памяшканняў і прысядзібных участкаў.
Якасць,гранічныя адхіленні , правілы прыёмкі і метады кантролю прадукцыі паводле СТБ 1074-2009 «Дэталі профільныя з драўніны і драўняных матэрыялаў для будаўніцтва. Тэхнічныя ўмовы».
Канкрэтныя памеры і асаблівасці профілю – па жаданні заказчыка.