- Экспартны рынак
- Каталог лесапрадукцыі
- Геаграфія экспарта
- Каляндар таргоў
- З чаго пачаць
- Сертыфікацыя
- Беларускім работнікам вытворчасці
- Попыт замежных фірм
- Унутраны рынак
- Прамыслова-вытворчыя тавары
- Праект Усясветнага банка
- Сервіс лесанарыхтоўчых машын
- Кантакты


Калы гаспадарчыя завостраныя ўяўляюць сабой габляваныя вырабы, завостраныя з аднаго боку. Стандартны выгляд завастрэння: чатырохгранная ў выглядзе піраміды.

Калы ацыліндраваныя завостраныя ўяўляляюць сабой ацыліндраваныя вырабы, завостраныя з аднаго боку. Стандартны выгляд завострання: чатырохгранная ў выглядзе піраміды.

Вырабы ацыліндраваныя шырока выкарыстоўваюцца для вырабу агароджаў, платоў, гульнёвых дзіцячых пляцовак, альтанак, пясочніц, садовай мэблі, калодзежных зрубаў і шмат іншых вырабаў для ланшафтнага дызайну.

Дэталі профільныя з драўніны знаходзяць сваё прымяненне ў будаўнічай галіне, а таксама выкарыстоўваюцца на добраўпарадкаванне памяшканняў і прысядзібных участкаў.

Брыкеты драўняныя паліўныя вырабляюцца з адходаў дрэваапрацоўчых вытворчасцей (стружкі і пілавіння) шляхам сціскання іх пад высокім ціскам на брыкетным прэсе RUF.

Дранка паліўная вырабляецца з адходаў, якія ўтвараюцца ў выніку лесанарыхтовак, лесапільнай і дрэваапрацоўчай вытворчасці, а таксама шляхам змяльчэння нізкатаварнай драўніны.

Паліўныя гранулы (код ТН ЗЭД МС 4401 30) вырабляюцца з драўняных адходаў і адходаў дрэваапрацоўчых вытворчасцей ( драўняная мука, стружка, кара, сучкі, галіны і г.д.)

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь рэалізацыя на экспарт лесаматэрыялаў круглых (код ТН ЗЭД 4403), піламатэрыялаў абразных, неабразных, нарыхтовак для вырабу тары (код ТН ЗЭД 4407) ажыццяўляецца пры дапамозе біржавога гандлю ў ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа». Таргі праводзяцца згодна з графікам.

В УП «Беллесэкспарт» у 2009 годзе распрацавана і ўкаранілася працэдура "Ланцужок пастаўкі прадукцыі з драўніны" па сістэме FSC® (FSC-C014390). Наша прадпрыемства з’яўляецца ўтрымальнікам сертыфіката па сістэме FSC № SCS-COC-008158, тым самым забяспечваюцца надзейныя гарантыі спажыўцам лесаматэрыялаў, што продукцыя, якая прадаецца са спецыяльным кодам сертыфіката FSC, з’яўляецца з лясоў з адказнай сістэмай кіравання. Сертыфікацыя ланцужка паставок FSC садзейнічае таму адкрытаму руху прадукцыі з такіх матэрыялаў па ланцужку.

Партнёрам УП "Беллесэкспарт" можа з’яўляцца любое прадпрыемства, рэзідэнт Рэспублікі Беларусь, якое займаецца дрэваапрацоўкай ці нарыхтоўкай драўніны. Пры супрацоўніцтве з УП «Беллесэкспарт», Ваша прадпрыемства будзе мець магчымасць пастаўляць вырабляемую лесапрадукцыю ў краіны Еўрапейскага союза.

Пілаванае бервяно дыяметрам 14 – 24 см і дыяметрам 26 см і болей выкарыстоўваецца ў лесапільнай вытворчасці для атрымання піламатэрыялаў, каторыя вырабляюцца ў выніку падоўжнага дзялення круглых лесаматэрыялаў і далейшага падоўжнага і папярочнага дзялення атрыманых частак

Балансавая драўніна дыяметрам 6 – 24 см выкарыстоўваецца для выпрацоўкі цэлюлозы і драўнянай масы.

Сыравіна драўняная тэхналагічная дыяметрам 4 см і болей хваёвых і лісцевых парод выкарыстоўваецца для вытворчасці цэлюлозы, драўняных пліт, драўнянай стружкі, для гідролізнай вытворчасці.

Рэалізацыю драўніны ў нарыхтаваным выглядзе і піламатэрыялаў на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь УП “ Беллесэкспарт” пачало ажццяўляць з 2003 года, у тым ліку па выніках таргоў ў ААА “ Беларуская таварная ўніверсальная біржа” з 2005 года.

Для таго, каб набыць які-небудзь тавар, неабходна:
1. Аформіць заяўку на бланку прадпрыемства за подпісам кіраўніка.
2. Адправіць заяўку па факсе 375 (1776) 54-798; 375 (17) 259-18-42(40) ці па электроннай пошце koshel@bellesexport.by, martinkevich@bellesexport.by

Для рэалізацыі Праекта “ Развіццё ляснога сектару Рэспублікі Беларусь” ( надалей – Праект) прадстаўлены займы Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў суме 40 714 000 даляраў ЗША, а таксама грант Глабальнага экалагічнага фонду ў суме 2 739.726 даляраў ЗША ( Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця падпісана 2 красавіка 2015 г.).

З мэтаю павышэння якасці тэхнічнага абслугоўвання лесанарыхтоўчых машын і для іх гарантыйнага сервіснага абслугоўвання ў 2013 годзе на базе філіяла УП “ Беллесэкспарт” створаны сервісны цэнтр