Паважаныя работнікі лясной гаспадаркі, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу! Гэта свята па праве можна лічыць не толькі прафесійным, але і усеагульным святам. Лес - гэта бясцэнны дар прыроды і найвялікшы нацыянальны здабытак. Гэта неад'емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі. Але галоўным яго багаццем былі і застаюцца людзі, сваёй штодзённай працай якія ўносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне і прымнажэнне духоўнага, маральнага і эканамічнага патэнцыялу нашай роднай Беларусі. Прыміце словы падзякі за прафесіяналізм, самаадданасць, адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл і энергіі, поспехі ў ажыццяўленні планаў, поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай любімай Радзімы - Рэспублікі Беларусь! Шчасця, міру, дабра і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Л.Ю. Демьяник,
дырэктар УП «Беллесэкспарт»