Для таго, каб удасканаліць сістэму рэалізацыі прамысловай прадукцыі на экспарт, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ў 1995 годзе прыняло рашэнне стварыць ўнутрыгаліновыя прадпрыемствы. Экспартна-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беллесэкспарт» (далей - УП «Беллесэкспарт») было заснавана загадам Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 1995 г. № 71.
УП «Беллесэкспарт» з'яўляецца адным з буйных пастаўшчыкоў прадукцыі на экспарт і прадстаўляе інтарэсы ўсіх 98 падведамасных арганізацый лясной галіны Рэспублікі Беларусь.
На прадпрыемстве УП «Беллесэкспарт» працуюць 97 супрацоўнікаў, з іх 24 супрацоўнікі філіяла ў г. Смалявічы.
Асноўная задача прадпрыемства - спрыяць прасоўванню айчыннай лесапрадукцыі на сусветны рынак, аказваць паслугі па ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, заключаць экспартныя і імпартныя кантракты, падтрымваць грамадскія сувязі.
Асноўнымі функцыямі УП «Беллесэкспарт» з'яўляюцца:
- камісійны гандаль лесапрадукцыяй на экспарт;
- аптовы і рознічны гандаль таварамі;
- камісійны гандаль лесапрадукцыяй на ўнутраным рынку;
- камісійны гандаль таварамі народнага спажывання;
- аказанне паслуг па сэрвісным абслугоўванні лесанарыхтоўчых машын фірмаў Sampo Rosenlew OY (Фінляндыя) і Vimek (Швецыя);
- паслугі па суправаджэнні пазыкі Сусветнага Банка і гранта Глабальнага экалагічнага фонду для праекта «Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь».
Для паспяховай рэалізацыі пастаўленых задач супрацоўнікі прадпрыемства ўдзельнічаюць у спецыялізаваных выставах (прычым не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў краінах далёкага замежжа), сустрэчах, семінарах, прысвечаных пытанням ляснога комплексу, наглядна прадстаўляюць прадукцыю, што вырабляецца прадпрыемствамі Міністэрства лясной гаспадаркі, на стэндах, якія пастаянна абнаўляюцца, выкарыстоўваюць фота - і відэаінфармацыю. Прымаюць удзел у перамовах з прадстаўнікамі фірмаў пакупнікоў, пастаўшчыкоў тавараў, прадстаўнікамі замежных дэлегацый. Удзел у падобных мерапрыемствах дае магчымасць валодаць інфармацыяй аб пакупніках па ўсёй Еўропе і, улічваючы попыт і прапанову, дапамагае паспяхова заключаць кантракты патэнцыяльных пакупнікоў з беларускімі вытворцамі. Праводзяцца маркетынгавыя даследаванні , якія дазваляюць своечасова кантраляваць ваганні цэн не толькі на знешнім, але і ўнутраным рынку.
Супрацоўнікі прадпрыемства выязджаюць да грузаадпраўшчыкаў і грузаатрымальнікаў для праверкі якасці прадукцыі, бо менавіта гэты паказчык сёння з'яўляецца адным з галоўных.
У УП «Беллесэкспарт» працуе згуртаваны, дружны калектыў кампетэнтных і адказных супрацоўнікаў, які пастаянна імкнецца да павышэння сваёй кваліфікацыі і якасці паслуг.